Генацыд беларускага народа 


    Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымінальную справу па арт.127 КК па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі, іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд генацыду на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб у выніку зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.

   Генацыд - дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць поўнасцю або часткова якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую або рэлігійную групу насельніцтва.

    "Інтэнсіўнасць прамых ваенных страт у БССР аказалася ўтрая большай, чым па ўсёй краіне (СССР), вышэйшай чым у любой дзяржаве свету."

    Нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі прадугледжвалася:

  • 75% насельніцтва, непрыдатнага з пункту гледжання гітлераўцаў, паводле расавых і палітычных ацэнак, знішчыць або выселіць на ўсход;

  • 25% падлягала анямячванню і выкарыстанню ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. Паводле расследавання злачынстваў на часова акупаванай нацыстамі тэрыторыі БССР было ўстаноўлена:

  • больш за 260 лагераў смерці стварылі фашысты для знішчэння ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва (Сярод найбуйнейшых лагераў смерці толькі ў г. Мінску і яго наваколлях было 9, дзе знішчана больш за 400 000 чалавек: лагер смерці Трасцянец (знішчана больш за 206 500 чалавек); Масюкоўшчына (больш за 80 000 чалавек), лагер на вуліцы Шырокай (20 000 чалавек);

  • з іх 14 дзіцячых канцлагераў;

  • 140 буйных карных аперацый правялі акупанты на тэрыторыі Беларусі;

  • 10 500 сёл і вёсак рэспублікі захопнікі спалілі;

  • з іх 5295 населеных пунктаў падзялілі лёс Хатыні, гэта значыць былі знішчаны разам з усімі або часткай насельніцтва;

  • 186 вёсак так і не адрадзіліся.

    Прямой ущерб прычынены германскімі захопнікамі народнай гаспадарцы Беларусі склаў:

  • 75 млрд. рублёў (у коштах 1941г.) (~14,2 млрд.$).

  • Акупанты ператварылі гарады і вёскі Беларусі ў груды развалін:

  • 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў былі спалены, разбураны і разрабаваны;

  • 10338 знішчана прадпрыемстваў (што склала 85% ад іх даваеннай колькасці);

  • 10 000 калгасаў, 92 саўгасы і 316 машынна-трактарных станцый былі абрабаваны і цалкам спустошаны;

  • 100465 прамысловых вытворчых будынкаў акупанты спалілі і разбурылі.

  • Фашысты вывезлі ў Германію 18,4 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў, 1,1 тыс. камбайнаў, 2,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, высеклі 104 тыс. га лесу, 33 тыс. га садоў.

  • Пасяўныя плошчы скараціліся на 40 працэнтаў, пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 49 працэнтаў, коней на 61 працэнт, свіней на 80 працэнтаў, авечак і коз на 78 працэнтаў.

  • Тэхнічная і энергетычная база вёскі была поўнасцю разбурана;

  • 90 працэнтаў станочнага абсталявання вывезлі ў Германію.

    Эканоміка рэспублікі па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 г.

 

  • амаль 3 мільёны чалавек (34% даваеннага насельніцтва) пазбавіліся прытулку;

  • 399474 чалавека было сагнана ў Германію, з якіх дзясяткі тысяч загінулі, не вытрымаўшы жорсткіх умоў эксплуатацыі;

  • не менш за 1,4 мільёна чалавек былі знішчаны ў месцах прымусовага ўтрымання цывільнага насельніцтва;

  • каля 2,2 мільёна чалавек ці кожнага трэцяга свайго жыхара страціла БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Значнае месца ў абвінавачанні фашызму Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбергу (Германія), які праходзіў з 20 лістапада 1945г. па 1 кастрычніка 1946г., займалі матэрыялы і дакументы аб злачынствах, учыненых нацыстамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі.

 

    У Рэспубліцы Беларусь у мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд прыняты Закон Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2022 № 146-3 "Аб генацыдзе беларускага народа", які накіраваны на заканадаўчае забеспячэнне абароны фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, устанаўлення дзейсных бар'ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны, дачы справядлівай ацэнкі злачынствам нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, нацыяналістычных фармаванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Гэтым законам Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь дапоўнены арт. 130-2 "Артыкул 130-2 Адмаўленне генацыду беларускага народа".

1.      Адмаўленне генацыду беларускага народа, якое змяшчаецца ў публічным выступленні, або ў друкаваным або публічна дэманструецца творы, або ў сродках масавай інфармацыі, або ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі, - караецца арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

2.      Дзеянне, прадугледжанае часткай 1 гэтага артыкула, учыненае асобай, раней судзімай за адмаўленне генацыду беларускага народа, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Геноц

Даведайцеся больш!

Навядзіце камеру на QR-код і перайдзіце па спасылцы

qr