Мемарыяльны музей-сядзіба им. Т. Касцюшкі
Студзень 2003 года па рашэнні аблвыканкама было прынята рашэнне "аб аднаўленні сядзібнага дома Т. Касцюшкі і стварэнні мемарыяльнага музея". Урачыстае адкрыццё дома-музея адбылося 23 верасня 2004г.
Першапачаткова сядзіба была пабудавана ў 1720 г. у гады Вялікай Айчыннай вайны згарэла (1944 г.). Праз 60 гадоў адноўлена на падмурку, які быў расчышчаны у ходзе археалагічных раскопак у 2003 г.
У фальварку Мерачоўшчына 4 лютага 1746 года нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка – вялікі сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.
экспазіцыя музея складаецца з:
1. мемарыяльныя пакоі (сенцы, кухня, пакой Маці, працоўны кабінет бацькі, гасцёўня) папаўняюцца мэбляй ХІХ-ХХ стагоддзяў.
СЕНЦЫ. Інтэр'ер пакоя падкрэслівае звычкі гаспадара сядзібы (калекцыя "паляўнічыя трафеі").
КУХНЯ. Інтэр'ер кухні традыцыйны: печ, стол, лавы, посуд (медны, драўляны, гліняны).
ПАКОЙ МАЦІ. У экспазіцыі пакоя прадстаўлены партрэт Теклі Касцюшкі з роду Ратамскіх, партрэт Т. Касцюшкі ў дзяцінстве, жаночы шляхецкі касцюм ХVІІІ стагоддзя (рэканструкцыя).
ПРАЦОЎНЫ КАБІНЕТ БАЦЬКІ. У экспазіцыі пакоя прадстаўлены партрэт Амбражэя Касцюшкі (дзед Т. Касцюшкі) і Барбары Касцюшкі з роду Глеўскіх (жонка Амбражэя). Генеологическое дрэва і герб "РОХ-ІІІ" роду Касцюшкі. Тут жа прадстаўлены шляхецкі Касцюм мужчынскі (рэканструкцыя)
ГАСЦІНАЯ. У экспазіцыі пакоя прадстаўлены карціны. Інтэр'ер гасцінай напоўнены мэбляй ХІХ-ХХ стст., таксама прадстаўлены музычны інструмент - фартэпіяна ХІХ ст.
2.гістарычная пакой
Экспазіцыя адлюстроўвае жыццёвы шлях Т. Касцюшкі.
Найбольш цікавыя экспанаты ў калекцыі музея:
-
Ківер-сучасная амерыканская кадэцкая шапка. Перададзена ў фонд музея кадэтамі Ваеннай акадэміі ЗША Вест-Поінт 4 лютага 2006 г. да 260-годдзя з дня нараджэння Т. Касцюшкі.
-
Парадны мундзір кадэтаў Ваеннай акадэміі ЗША Вест-Поінт. Перададзены ў фонд музея пасольствам ЗША і ваеннай акадэміяй ЗША ў Вэст-Поінце 4 лютага 2015 г. да 269-годдзя з дня нараджэння Т. Касцюшкі.
-
Пісталет (муляж). Арыгінал пісталета з'яўляўся асабістым падарункам Джорджа Вашынгтона Тадэвушу Касцюшку.
-
Шабля Т. Касцюшкі (копія).Асабісты падарунак Паўла і Тадэвушу Касцюшку. Польшча. 2007г.
-
Малюнкі Т. Касцюшкі (копіі). Работы напісаны Тадэвушам ў перыяд вучобы ў Парыжскай акадэміі жывапісу і скульптуры.
-
Партрэт Т. Касцюшкі (аўтар П. Шалковский, 2006г., Польшча)
3. Падвальнае памяшканне
Гэта арыгінальнае месца ХVІІІ ст.: каменны пол, нішы ў сценах захаваліся з тых часоў і былі расчышчаны ў ходзе археалагічных раскопак.
Рэкамендуем наведаць

Час працы: з 09.30 да 18.00 (каса да 17.45)
Без выходных (май-жнівень).
Экскурсійнае браніраванне:
Тэл.: (8016 45) 61-555
Тэл.: +375 (33) 32- 61-555

Без выходных (май-жнівень)
Экскурсійнае браніраванне:
Тэл. (801645) 61-555;
Тэл. +375 (33)32-61-555;
Тэл.: 8 (01645) 2-62-84

Браніраванне:
Рэсэпшэн адміністратар
Тэл.: +375(33) 32 61-500 мтс
Рэсепшэн стацыянарны
Тел.: (801645) 61-500

Пн.-аў.- працуе только бар рэстарана
з 09.00 да 18.00.
Серада, чацверг, нядзеля
з 09.00 да 21.00;
пятніца, субота
з 09.00 да 23.00
Тэл.: +375(29) 2 496-496
Тэл.: (801645) 61-600
Кафэ "У Тадевуша"
Час працы:
серада-нядзеля
з 11.30-20.00
пн.-аў. выхадны.
Тэл.:+375(33) 33-33-496 мтс
Тэл.: (801645) 26-015