КОССОВСКИЙ ДВОРЕЦ
Музей-сядзіба им. Т. Касцюшкі
Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі - музей, прысвечаны Тадэвушу Касцюшку, які знаходзіцца ў горада Косава ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці ў Беларусі.
Першапачаткова сядзіба была пабудавана у 1720 годзе
У 1730 фальварак Мерачоўшчына арандаваў Людвік Касцюшка Сяхнавіцкі. У гэтым доме ён стварае сям'ю, у якім нараджаецца чацвёра дзяцей. Самым малодшым з іх быў Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка - будучы лідэр нацыянальна-вызвольнага паўстання 1794 года.
У гады Вялікай айчыннай вайны аднапавярховы драўляны дом Касцюшкаў згарае.
Першы мемарыяльны камень на месцы сядзібы быў усталяваны ў 1987 годзе, які сведчыў аб тым, што менавіта тут нарадзіўся вялікі сын беларускай зямлі, нацыянальны герой Польшчы і Амерыкі, ганаровы грамадзянін Францыі - Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка-Сяхнавіцкі.
У 1999 годзе быў усталяваны камень з барэльефам Тадэвуша Касцюшкі, да якога кожны год у дзень нараджэння героя, 4 лютага, сталі з'язджацца прадстаўнікі розных краін, каб шанаваць яго памяць.
У сувязі з гэтым ў 2003 годзе па рашэнні аблвыканкама было прынята рашэнне "Аб аднаўленні сядзібнага дома Т. Касцюшкі І стварэнні мемарыяльнага музея".
У 2003 годзе пачынаюцца археалагічныя раскопкі, падчас якіх быў знойдзены падмурак і падвальнае памяшканне, якія ацалелі з пачатку XVIII стагоддзя.
І вось на гэтым падмурку пачынаецца будаўніцтва сядзібы. Урачыстае адкрыццё дома-музея 23 верасня 2004г.