Жыццёвы шлях Тадэвуша Касцюшкі

Жыццёвы шлях Тадэвуша Касцюшкі

Тадэвуш Касцюшка - славуты ў свеце ураджэнец Беларусі.

Паходзіць Тадэвуш Касцюшка з старадаўняй небагатай беларускай шляхты,  якая валодала з 1509г. невялікім маёнткам Сяхновічы у Берасцейскім ваяводстве і якая мела свой герб і імянную пячатку.

ІМЯ. Часцей вядомы пад сваім другім імем - Тадэвуш, аднак сустракаецца і поўная форма яго імя, атрыманага пры хрышчэнні - Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка-Сяхнавіцкі.

МЕСЦА НАРАДЖЭННЯ. Урочышча Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне.

ДАТА НАРАДЖЭННЯ. /04/02/1746 г.

Хрышчэнне здзейснена 12.02.1746г. святаром Раймундам Корсакам у Косаўскім касцёле Святой Тройцы.

АДУКАЦЫЯ. Да 9-гадовага ўзросту, як і ўсе дзеці шляхты, навучаўся дома.

З 9 гадоў - у школе каталіцкага ордэна піяраў у мястэчку Любяшоў (цяпер Украіна). 

У 1765г. залічаны ў Варшаўскі кадэцкі корпус. 

У 1769г. пасланы як каралеўскі стыпендыят у Францыю, дзе ў Парыжы вывучаў ваенна-інжынерную справа і наведваў заняткі ў Акадэміі жывапісу і скульптуры. 

Валодаў пяццю мовамі, іграў на фартэпіяне і сам складаў музыку.

ВАЕННАЯ КАР'ЕРА. 

Паспяховай была яго кар'ера ў Амерыцы. 

У 1783г. Кангрэс прысвоіў Т.Касцюшкі званне брыгаднага генерала ЗША. Сваім вайсковым майстэрствам Т.Касцюшкі праславіўся і ў Рэчы Паспалітай, якая мела дзве арміі - каронную (польскую) і літоўскую (Вялікага княства Літоўскага). 

У польскую армію Касцюшкі быў залічаны ў 1790г. і праз два гады атрымаў званне генерал-лейтэнанта. 

У час паўстання 1794г. народаў Польшчы, Літвы і Беларусі, якое ачоліў "генералам дзвюх армій", Касцюшка быў абвешчаны ў Кракаве Найвышэйшым Начальнікам ўсіх узброеных сіл Рэчы Паспалітай.

УЗНАГАРОДЫ І ПРЫЗНАННЕ. Заслугі Т.Касцюшкі былі высока ацэненыя яшчэ пры яго жыцці. 

Ён атрымаў ганаровае амерыканскае і французскае грамадзянства.

 Узнагароджаны ў ЗША ордэнам Цынцынаці, а ў Рэчы Паспалітай - "Віртуці Мілітары". 

Пазней быў абвешчаны Нацыянальным героем Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.

1794г. 24 сакавіка Касцюшка абвясціў Акт паўстання. Ужо 4 красавіка разбіў расійскія войскі ў Рацлавіцкай бітве.

Рашучая бітва адбылася пад Мацеёвіцамиі (паблізу Варшавы) 10 кастрычніка. Армія паўстанцаў была разбіта, а Касцюшка, паранены ў баі, апынуўся у палоні царскімі войскамі.

 Быў заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Пасля смерці Кацярыны II яе сын Павел I дараваў свабоду Т. Касцюшкі.

ДАМЫ СЭРЦА. У сваім жыцці  генерал не стварыў сям'і. Яго першае каханне - Людвіка Сасноўская - дачка ваяводы Ю.Сосноўскага.

Аднак бацька Людвікі не жадаў і слухаць аб шлюбе дачкі з бязродным шляхціцам. 

Не атрымаўся і план Касцюшкі выкрасці любімую дзяўчыну, якую неўзабаве без яе згоды выдалі замуж за князя Юзэфа Любамірскага.

Ва ўзросце 44 гадоў ён закахаўся яшчэ раз у 18-гадовую Тэклю Журоўскую. Аднак зноў бацькі дзяўчыны былі супраць шлюбу з незаможным шляхціцам.

СЬМЕРЦЬ. Яго сэрца спынілася ў 10 гадзіне вечара 15 кастрычніка 1817 года ў доме яго сябра Целтнера (у горадзе Салатурн, Швейцарыя).

ПАМЯЦЬ Аб КАСЦЮШКІ ў СВЕЦЕ. У свеце налічваецца каля 200 помнікаў Т. Касцюшкі. Яго імя носіць вышэйшая кропка Аўстралійскага кантынента і горад у ЗША. 

Помнікі Касцюшкі ўстаноўлены ў многіх гарадах ЗША (Філядэльфія, Вашынгтон, Саратога і інш.).

Беларусь таксама ўвекавечылі памяць пра свайго вялікага сына. Існуе пасёлак Костюшково ў Магілёўскай вобласці.

У гарадах: Гродне, Жабінка, Косава, Івацэвічы існуюць вуліцы Касцюшкі.

У 2004 годзе было ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага музея-сядзібы Т.Касцюшкі ў Мерачоўшчыне (Івацэвіцкі раён, Бресеская вобл.)

У 12 мая 2012 годзе адбылося ўрачастае адкрыцё першага помнік на тэрыторыі сучаснай Бяларусі  ва ўрочышчы Марачоўшчына на тырыторыі  Мемарыяльнага музея -сядзібы імя Т.Касцюшка.